Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. После аварии на теплотрассе Лукашенко заметил очевидную проблему с отоплением. Ее не могут решить по парадоксальной причине — рассказываем
  2. Кремль не демонстрирует готовности к компромиссам по Украине — ISW
  3. Белый дом перепутал Бельгию с Беларусью и включил ее в список участников «Совета мира» Трампа
  4. «Оторвался тромб». Правда ли, что это может случиться у любого, даже здорового человека, и как избежать смертельной опасности?
  5. На войне в Украине погиб беларусский доброволец Алексей Лазарев
  6. В Минск начнет летать новая авиакомпания. Билет стоит всего 89 рублей
  7. Зачем Трамп позвал Лукашенко в «Совет мира», где членство стоит миллиард долларов — спросили у аналитика
  8. «Это куда более крепкий орешек». СМИ узнали еще одну страну, где США рассчитывают сменить власть до конца года
  9. «Если бы беларусский народ победил в 2020-м, российского „Орешника“ не было бы в Беларуси». Зеленский выступил с жесткой речью в Давосе
  10. Минсвязи вводит ограничение скорости для безлимитного мобильного интернета
  11. Мужчина сделал колоноскопию и умер через три недели. Семья написала уже более 10 писем в госорганы
  12. Умерла Ирина Быкова, вдова Василя Быкова
  13. На четверг объявили желтый уровень опасности. Водителям и пешеходам — приготовиться
  14. «Люди военкоматам нужны». Эксперты обнаружили новшества в осеннем призыве и рассказали, к чему готовиться тем, кому в армию весной


Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі, старшыня Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з навагодняй прамовай.

Светлана Тихановская в новогоднем обращении. Скриншот видео
Светлана Тихановская в новогоднем обращении. Скриншот видео

Зварот, апублікаваны за некалькі хвілін да наступлення 2024 года, меў незвычайную форму — размовы са здымачнай камандай на бэкстэйджы запісу самога ўрачыстага звароту, якая адбывалася адразу ў дзвюх мовах — рускай і беларускай.

Святлана Ціханоўская нагадала, як шмат удалося беларусам дасягнуць і захаваць у 2023 годзе, заклікала іх не здавацца, працягваць праяўляць салідарнасць, дапамагаць адно аднаму, рабіць тое, што набліжае ўсталяванне дэмакратыі ў краіне, верыць у сябе і сілу свайго народу.

Адной надзеі на змены мала, адзначыла палітык, — трэба дзейнічаць.

«Падумайце, можа, вы ўжо робіце штосьці. І не трэба гэта абясцэньваць. Нават калі здаецца, што ў гэтым няма нічога грандыёзнага.

Прыгадайце „Марафон салідарнасці“. Да яго далучыліся людзі з 86 краінаў свету. І гэта быў не проста прыгожы жэст, а рэальная дапамога нашым палітвязням і іх блізкім.

Прыгадайце, як доктар, якому давялося з’ехаць у Польшчу, працягвае кансультаваць сваіх пацыентаў з Наваполацка, таму што яны ўжо 2 месяцы не могуць узяць талончык у паліклініку.

Ці як жанчына з Пінска, што раздрукавала ўлёткі „не вайне“, раскідала іх па суседзях. А там у яе чыноўнікі жывуць. Падаецца, невялікае дзеянне, але якое смелае!

Часта нам здаецца, што такія простыя рэчы наўрадці нешта зменяць. Аднак менавіта з іх пачынаюцца значныя перамены.

Нават мая васьмігадовая дачка, якая ніколі не мела беларускамоўнага асяроддзя, нядаўна заявіла, што хоча размаўляць на роднай мове. І цяпер кожны дзень у мяне пачынаецца са словаў „Добрай раніцы!“».

Беларусы — нязломная нацыя, сказала Ціханоўская.

«Нават у самых складаных умовах, пасля няўдалых спробаў мы не крычалі „Усё прапала!“, а шукалі новыя спосабы дамагчыся сваіх мэтаў.

І мы шмат чаго дамагліся. Часта — не дзякуючы, а насуперак.

Насуперак рэпрэсіям запускаем ініцыятывы і аднаўляем медыя. Насуперак русіфікацыі размаўляем па-беларуску і адзначаем нацыянальныя святы. Насуперак новым указам і падаткам прадпрымальнікі развіваюць свой бізнес.

Медыкі ратуюць жыцці, нягледзячы на адсутнасць лекаў. А нашыя бабулі ўжо не вераць прапагандзе, таму што ўнукі навучылі іх глядзець YouTube.

І ўсё гэта мы робім, нягледзячы на стомленасць, злосць і расчараванне».

Фото: пресс-служба Светланы Тихановской
Фото: пресс-служба Светланы Тихановской

Беларусам варта пачаць цаніць сябе, лічыць палітык.

«Мы маем вынослівасць, каб адказваць на выклікі. Крэатыў, каб ствараць новае. Сумленнасць, каб прызнаваць памылкі. Працавітасць, каб брацца нават за самыя складаныя задачы. І вялікае сэрца, каб дапамагаць адно аднаму».

Ціханоўская падкрэсліла, што пра беларусаў памятаюць у свеце, падтрымліваюць і гатовыя дапамагаць, але не варта думаць, што нехта можа вырашыць нашы праблемы за нас.

«Зрабіць гэта можам толькі мы самі. Толькі ад нас з вамі залежыць, як будуць ставіцца да Беларусі. Нам будуць дапамагаць толькі тады, калі мы будзем дапамагаць адно аднаму.

І мы робім гэта ўсё не дзеля чагосьці абстрактнага, мы хочам вельмі зразумелых і простых рэчаў, і хочам іх заслужана.

Мы хочам вярнуць наш дом і быць у ім гаспадарамі. Хочам пачувацца ў бяспецы. Жыць у краіне, дзе ўлада паважае людзей, а не пагарджае імі».

У Новы год Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў «выдыхнуць» і знайсці нагоду для гонару за сябе.

«Мы всегда куда-то торопимся. Закончить работу, успеть всё по дому, прочитать важные новости… Но сейчас, когда мы провожаем этот непростой год, возьмите маленькую паузу. Выдохните.

Подумайте о человеке, которого за всем происходящим легче всего забыть, — о себе. Ведь каждый из нас — живой человек, который заслуживает любви, уважения и заботы.

Найдите то, за что вы собой гордитесь — уверена, такое есть. Скажите себе спасибо. За то, что выстояли, не очерствели.

Знаю, может казаться, что вокруг хаос. Легко запутаться и потерять себя. Мы все разные. Но помните, у нас всегда есть то, что нас объединяет».

Фото: пресс-служба Светланы Тихановской
Фото: пресс-служба Светланы Тихановской

Фінальную частку зварота дэмакратычная лідарка прамовіла па-беларуску.

«Дарагія мае беларусы!

У мяне няма адказаў на ўсе пытанні. Я не ведаю, што нас чакае ў новым годзе. Я не буду казаць вам, што ўсё будзе добра.

Многія рэчы нам даводзіцца рабіць насуперак. Але ў новым годзе я хацела б, каб у нас з вамі было менш „насуперак“ і больш „дзякуючы“.

Дзякуючы салідарнасці, мы зможам вызваліць палітвязняў.

Дзякуючы нашаму адзінству, мы здабудзем новых саюзнікаў у свеце.

Дзякуючы нашай мудрасці, будзем рабіць менш памылак.

Дзякуючы нашаму жыццялюбству — больш усміхацца і падтрымліваць адно аднаго.

І галоўнае, дзякуючы сіле нашага народа, крок за крокам разам ісці да свабоднай і незалежнай Беларусі».